


Агульна вядома, што ва ўмовах жорсткай канкурэнцыi нават «аксакалам фiнансавага бiзнэсу» адстаяць свае пазiцыi на рынку вельмi няпроста. А «нованароджаным» банкаўскiм установам знайсцi сваё месца пад сонцам яшчэ цяжэй. Бо заслужыць давер клiентаў за кароткi час — задача звышскладаная. Але для сапраўдных прафесiяналаў няма невырашальных праблем. Гэтую iсцiну пацвердзiў калектыў закрытага акцыянернага таварыства (ЗАТ) «Сомбелбанк».
Банку няма яшчэ i года. Ён быў зарэгiстраваны ў красавiку 2004 года, Нацыянальным банкам Беларусi выдадзена пасведчаннне №58, а 6 кастрычнiка атрымаў лiцэнзiю Камiтэта па каштоўных паперах №04120/00588828 на ўсе вiды прафесiйнай i бiржавой дзейнасцi, быў прыняты ў секцыю валютнага фондавага i тэрмiновага рынку Беларускай мiжбанкаўскай валютнай бiржы. За такi кароткi прамежак часу маладому (сярэднi ўзрост супрацоўнiкаў ад 25 да 40 гадоў), але вопытнаму (сярэднi банкаўскi стаж ад 5 да 15 гадоў) калектыву ўдалося дасягнуць значных поспехаў.
Паводле слоў старшынi праўлення банка Таццяны Мядзведзевай, фактычна за паўгода працы на беларускiм рынку актывы банка ўзраслi амаль на 60 працэнтаў i склалi 23,6 мiльярда рублёў. Уласны капiтал банка павялiчыўся на 4,5 працэнта i дасягнуў 15,6 мiльярда рублёў.
Адметна, што банк, чый статутны фонд на 100 працэнтаў сфармiраваны замежнымi iнвестарамi, актыўна працуе менавiта на Беларусь. Банк крэдытуе рэальны сектар нашай эканомiкi. Прыярытэтным накiрункам дзейнасцi «Сомбелбанка» якраз з’яўляецца крэдытаванне айчынных вытворцаў. Асноўны клiент банка — прадпрыемствы малога i сярэдняга бiзнэсу. Крэдытныя ўкладаннi ў рэальны сектар эканомiкi склалi 1,7 мiльярда рублёў.
Нягледзячы на зусiм малады ўзрост, «Сомбелбанк» заслужыў давер многiх клiентаў. Сума прыцягнутых сродкаў на 1 студзеня 2005 года склала 6,5 мiльярда рублёў, з якiх 1,3 мiльярды — сродкi юрыдычных асоб.
Зрэшты, «Сомбелбанк» працуе i з фiзiчнымi асобамi. Для фiзiчных асобаў банк, якi, дарэчы, знаходзiцца ў самым цэнтры Мiнска, прапануе хутка i зручна аплацiць камунальныя плацяжы, паслугi мабiльнай сувязi, перавесцi цi атрымаць грошы з дапамогай мiжнароднай сiстэмы грашовых пераводаў Western Union. З 6 студзеня 2004 года ЗАТ «Сомбелбанк» з’яўляецца паўнавартасным членам мiжнароднай тэлекамунiкацыйнай сiстэмы S. W. I. F. T., што дае магчымасць пералiчваць плацяжы клiентаў у рэжыме рэальнага часу. Прычым у любой замежнай валюце.
Увогуле, для «Сомбелбанка» галоўны прыярытэт — Яго Вялiкасць Клiент. Банк iмкнецца быць у першую чаргу зручным для свайго клiента. Славуты прынцып «аднаго акна» тут дзейнiчае ад самага пачатку адкрыцця банка.
I гэта яшчэ не ўсё. Кожнаму клiенту прапануецца комплекснае абслугоўванне, якое ўключае i персанальнага менеджара, i бясплатную ўстаноўку сiстэмы «Клiент-Банк», якая дае магчымасць мець аператыўны доступ да рахункаў, i гібкую тарыфную палiтыку, i праграмы размяшчэння часова свабодных сродкаў клiента. А яшчэ клiент банка можа атрымаць кансультацыi па ўсiх пытаннях кiравання фiнансавымi плынямi прадпрыемства, суправаджэння знешнеэканамiчнай дзейнасцi.
Словам, як бачна, «Сомбелбанк» з’яўляецца сапраўды народным банкам. Яго паслугi даступныя i зручныя для ўсiх i кожнага: ад бiзнэсмена да студэнта i пенсiянера. У гэтым вы самі можаце пераканацца i ўсё пабачыць на свае вочы, наведаўшы офiс банка, што размешчаны ў самым цэнтры беларускай сталiцы на вулiцы Карла Маркса, 25. Усю неабходную iнфармацыю можна таксама атрымаць па тэлефонах 206-65-82, 206-65-69 i на Iнтэрнэт-сайце www.sbb.by.
Мiкалай ВIКТАРОВIЧ





